Наш
Livejournal
Актуальная інфармацыя

E-mail

Skype
Вітаем на старонцы
арганізацыі "Беларуская Нацыянальная Памяць":
Адной з асноўных прыкметаў духоўна здаровай Нацыі ёсьць ПАМЯЦЬ, веданьне
нацыянальнай гісторыі, культуры, духоўнай спадчыны.
Звычайна дэнацыяналізацыя
народу пачынаецца з выкараненьня ўспамінаў пра слаўныя і трагічныя старонкі гісторыі,
узгадак аб нацыянальных героях. А ў выніку маем, што будуюцца "лініі сталіна",
замест таго, каб паставіць крыж на Крапівенскім полі.
Аднак, трэба
падзякаваць Госпаду Богу, што праўда выходзіць на сьвятло. Жыве Беларусь і будзе
жыць. Усё часьцей на Бацькаўшчыне і на Чужыне нашыя землякі стыхійна імкнуцца
адзначаць розныя сьвяты і памятныя даты нашага нацыянальнага календара, наведваюць
магілы нашых славутых суайчыньнікаў, пазнаваць гісторыю роднага краю. Прыкладаў
шмат. Гэта і Курапаты, і шматгадовыя сьвяткаваньні ў Сьвілачы й Якушоўцы, а таксама
шмат іншых. І ў тым ліку дзейнасьць беларусаў у Польшчы. Тут склалася ўжо пэўная
традыцыя наведваньня памятных месцаў, такіх як месца гібелі С.Булак-Балаховіча,
магілаў Я.Жамойціна, В.Аношкі, арганізуюцца сустрэчы са сьведкамі гісторыі (напрыклад,
з роднай сястрой Янкі Філістовіча).
Але гэта толькі пачатак. Хацелася
б, каб такая дзейнасьць набыла маштабны характар, стала больш арганізаванай.
У асяродзьдзі студэнтаў-каліноўцаў нарадзілася ініцыятыва стварыць супольнасьць
"БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ПАМЯЦЬ", якая б займалася б зборам і распаўсюдам ведаў
пра Беларусь, пра нацыянальную гісторыю і культурную спадчыну, ушанаваньнем памяці
нацыянальных герояў і дзеячоў, пошукам і добраўпарадкаваньнем помнікаў і месцаў
мартыралогіі.
Розных задумак у нас шмат. І глабальных, і лакальных.
У бліжэйшы час павінен зьявіцца пэўны план ажыцьцяўленьня гэтых ідэяў. Але адну
можам агучыць ужо зараз. А менавіта: ушанаваньне памяці К.Каліноўскага і змагароў
нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863 годам стварэньнем музэю-мэмарыялу ў Мастаўлянах.
Беларусы! Запрашаем далучыцца і дапамагчы ў разьвіцьці нацыянальнай памяці
- ідэямі, канкрэтнымі прапановамі, працай, ахвяраваньнямі.
Жыве Беларусь!